Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Саджанцы

   Кажуць, што кожны мужчына павінен пабудаваць дом, выгадаваць сына і пасадзіць дрэва. У кіраўніка студыі выяўленчага мастацтва Сяргея Пятровіча Каткова і сын, і дачка ўжо былі. І дом ён пачаў будаваць. Заставалася пасадзіць дрэвы. Сам выбраў найлепшыя саджанцы, выкапаў ямкі і пасадзіў яблынькі.
   Увесну на адной яблыньцы з’явіліся кветкі. Да канца лета на ёй віселі чатыры прыгожыя яблыкі. Дзевяцігадовы сын гаспадара Сашка хадзіў вакол дрэва і глядзеў на гэтыя недаспелыя яблыкі. І здаваліся яны яму такімі смачнымі! Ды бацька забараніў зрываць. Хацеў, каб яблык паспеў, сокам наліўся. Хацеў пераканацца, што правільнае дрэўца выбраў.
   Але хіба хлапчуку забароніш? Саша вырашыў не парушаць бацькаў загад-забарону і яблык не адрываць. Прынёс табурэтку, залез на яе і адкусіў кавалак яблыка.
   На наступны дзень Сяргей Пятровіч убачыў той пашкоджаны і сапсаваны яблык. Пасмяяліся бацькі з хлопчыка, але не сварыліся.
   Саша сядзіць каля высокай яблыні, некалі пасаджанай яго бацькам. Мужчына цярэбіць ссівелыя вусы і, як ні стараецца, не можа ўспомніць смак таго знакамітага яблыка.
(161 слова)

Паводле У. Сцяпана

 

Похожие статьи:

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Яблыня

Пераказы, дыктантыЛясная карміцелька

Пераказы, дыктантыЯблынька-дзічка

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Яблыня ў горадзе

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Яблыня