Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лясная карміцелька

   Майскім ранкам, ідучы ўзлескам, я заўважыў дрэўца, галіны якога былі густа ўсыпаны бела-ружовай квеценню. Гэта яблыня-дзічка нейкім цудам вырасла між сукаватых елак.
   Пасля я часта прыходзіў сюды і быў нават здзіўлены, што на ёй завязаліся яблыкі. У жніўні, збіраючы грыбы, я сарваў адзін яблык. Быў ён вельмі кіслы.
   Аднак ужо ў сярэдзіне верасня ціхі ўзлесак, дзе расла яблыня, пачалі абуджаць сваімі крыкамі неспакойныя сойкі. Бывалі тут і дразды, і сарокі, і іншыя птушкі. Аднойчы адвячоркам я застаў пад яблыняй янота. А вавёрка нават днём, не зважаючы на мяне, цягала ў сваю патаемную кладоўку самыя спелыя яблыкі.
   Пазней я даведаўся, што яблыкамі часцяком сілкаваўся заяц-бяляк, нават лось падбіраў кісла-горкі апад.
   Нарэшце выпаў снег і белай коўдрай закрыў яблыкі, якія не паспелі з’есці лясныя жыхары. Неяк, вяртаючыся з палявання, я зайшоў на гэтае ўзлессе. Увесь снег пад дзічкай быў перакапаны дзікамі.
   Вось колькі звяроў і птушак корміць лясная яблыня.
(147 слоў)

Паводле І. Сіляўкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЯблынька-дзічка

Пераказы, дыктантыСаджанцы

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Яблыня

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Яблыня

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Яблыня ў горадзе