Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Хомчанка - Яблык

Увага!!! Поўны змест

   Дзед быў на рынку і купіў сабе яблык. Вялікі, з залацістымі бакамі і празрысты. Нават зярняткі відаць. Пакруціў дзед у руцэ яблык, хацеў з’есці, ды перадумаў:
   – Занясу дадому. Дзяцей пачастую. Дома дзед аддаў яблык унучцы Ніне.
   – Ой, які яблык вялікі! – усклікнула Ніна. I толькі яна хацела адкусіць, як прыйшла з работы маці.
   – Мамачка, – сказала Ніна, – ты стамілася. Вазьмі, з’еш яблык.
   Маці падзякавала Ніне, узяла яблык, палюбавалася ім.
   – Я Міхаську пачастую. Ён жа ў нас самы маленькі, – сказала маці. I калі Міхаська вярнуўся з дзіцячага сада, аддала яблык яму.
   Міхаська нават ножкамі затупаў ад радасці, такі яблык яму далі – вялікі, залацісты, прыгожы!
   Ён дастаў са скрынкі ножык, паглядзеў на дзеда, маму, Ніну і разрэзаў яблык на чатыры часткі.
   – Гэта, дзядуля, табе, гэта маме, а гэта мне і Ніне, – падзяліў ён. – Ешце, калі ласка.
   Смачны быў яблык. Салодкі, сакавіты. Усе елі, хвалілі Міхаську. А больш за ўсіх хваліў дзядуля.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЯблычнае зярнятка

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Яблык

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Яблык

Пераказы, дыктантыСаджанцы

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Смак яблыка