Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Якуб Колас і прырода

   Якуб Колас вельмі любіў прыроду. Ён глядзеў на прыродныя з’явы не толькі як мастак, які тонка адчуваў прыроду і мог перадаць усю яе прыгажосць, яе паэзію, усе адценні яе хараства ў сваім трапным слове. Ён глядзеў на ўсе з’явы прыроды і вокам селяніна, які лічыць зямлю сродкам існавання, які цэніць тое, што так ці інакш спрыяе добраму ўраджаю, а гэтым самым і дабрабыту людзей, іх шчасцю і радасці.
   Па колеры неба ў час захаду сонца, па руху і форме аблачынак, па шолаху лісця ў лесе, па паводзінах жывёлы, якая вечарам ідзе з поля, па птушыным гомане, па асаблівасцях азёрнай хвалі, па водары асобных кветак, які то слабее, то мацнее, – па ўсіх гэтых шматлікіх, незаўважных для звычайнага вока народных прыкметах Колас мог вызначыць, якое будзе надвор’е. Ён любіў упрыгожваць зямлю.
(133 словы)

Паводле М. Лынькова.

Похожие статьи:

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

ПераказыЧалавек і прырода

ПераказыБеражыце прыроду

ПераказыЗімовы начлег

ПераказыКрыштальны звон бяроз