Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Язэп Драздовіч

   Язэп Драздовіч быў самабытным мастаком і цікавым чалавекам. Усё жыццё яго прайшло ў вандроўках, пошуках хлеба і ісціны. Нельга не дзівіцца, колькі паспеў зрабіць ён у сваім беспрытульным, бяздомным жыцці-вандраванні. Неабдымны свет яго чорна-белых аркушаў. З іх ва ўсёй красе сваіх задуменных бароў, лясных азярын, сялянскіх сядзіб паўстае яго малая радзіма Дзісеншчына, паўстае Беларусь.
   Вялікая любоў вяла гэтага чалавека па роднай зямлі. Яна раскрывала перад мастаком хараство кожнага яе кутка і часавую далячынь – стагоддзі айчыннай гісторыі і замілаваную загадкавасць Сусвету.
   На золаку стагоддзя з думай пра будучыню роднай зямлі, усяго свету прыйшоў Драздовіч у мастацтва. Першыя беларускія календары, паэтычныя зборнікі, ім аздобленыя, асобныя графічныя малюнкі ў сімвалічнай форме віталі нараджэнне новага Дня.
   Запомнім імя Язэпа Драздовіча – чалавека, які самааддана служыў Радзіме, свайму народу, людзям усяго свету.
(128 слоў)

Паводле А. Ліса.

Похожие статьи:

ПераказыПадарожнік па Сусвеце

БиографииЯзэп Драздовіч

ПераказыМастацтва служэння дабру