Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Будзь чараўніком

   Мастак – гэта чараўнік. Ён пры дапамозе фарбаў, алоўкаў, разцоў можа спыніць час. Спадабаўся мастаку ясны дзень – і вось ужо летняе сонейка свеціць з палатна карціны зімовым вечарам. Грацыёзная постаць жывёлы ажывае ў дрэве пад рукамі скульптара.
   Мастак не толькі спыняе час, але можа і апярэдзіць яго, перанесці нас і ў будучыню, і ў мінулае. Прадметам даследавання мастака можа быць усё, што акружае нас. У кожнай рэчы або з’яве можна знайсці цікавае.
   Паспрабуй і ты адшукаць непаўторныя рысы роднага краю, каб захаваць у памяці нашчадкаў прыроду нашай Беларусі. Паспрабуй адчуць сябе гаспадаром на сваёй зямлі і чараўніком, бо ў малюнках можна зберагчы прыгажосць сваёй Радзімы.
(106 слоў)

(Паводле Л. Сяргеенкі)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМалюнак

Пераказы, дыктантыНедасяжная

Пераказы, дыктантыКрасавік – мастак

Пераказы, дыктантыМастацтва служэння дабру

Пераказы, дыктантыЯзэп Драздовіч