Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Красавік – мастак

   Ці ведаеце вы, чаму ў красавіку так хораша і столькі красак? Ды таму, што Красавік – мастак.
   Узяў Красавік фарбы і пэндзаль. Спачатку памаляваў неба ў сіні-сіні колер, а на ім размясціў бялюткія аблокі. Затым перамаляваў палі. Дзе зялёнай, дзе жаўтаватай, дзе шэрай фарбай мазнуў. Лугі вымаляваў у ясна-зялёны колер. А па тых лугах пачаў пырскаць то блакітнай, то жоўтай, то белай, то ружовай фарбамі. Якіх толькі красачак не з’явілася на лузе!
   Затым узяўся Красавік за дрэвы…
(78 слоў)

(Паводле К. Каліны)

 

 

   Прыйшоў красавік на зямлю. Не спадабалася яму пажоўклая пасля зімы трава, шэрае неба, чорная зямля.
   Узяў красавік фарбы і пэндзаль. Размаляваў ён неба ў сіні і блакітны колеры. Затым пайшоў на палі. Дзе зялёнай, дзе жаўтаватай фарбай мазнуў. Намаляваў жоўтыя, ружовыя, чырвоныя кветкі.
   Пасля ўзяўся за дрэвы. Цэлы дзень стараўся. Апошняй прыбегла сціплая бярозка. Ёй вельмі хацелася стаць прыгожай. Шкада толькі, што фарбы ўсе выйшлі. Пачаў красавік фарбаваць бярозку ў белы колер. Але і белай не хапіла. Таму і засталіся на дрэўцы чорныя лапінкі.
(86 слоў)

(Паводле К. Каліны)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНедасяжная

Пераказы, дыктантыБудзь чараўніком

Пераказы, дыктантыЯзэп Драздовіч

Пераказы, дыктантыМастацтва служэння дабру

Пераказы, дыктантыМалюнак