Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Яблычнае зярнятка

   На Яблычны Спас у адну кватэру нехта пазваніў. Гаспадары, убачыўшы бабулю з працягнутай рукой, тут жа зачынілі дзверы. Яны і сваю маці справадзілі ў дом для старых, бо ім цесна стала жыць пад адным дахам. Але і пасля гэтага ў іх успыхвалі сваркі, ад якіх найбольш пакутавала дачушка Верачка. І зараз, убачыўшы бабулю, якая пайшла ні з чым, дзяўчынка ледзь не заплакала ад жалю. Прыхапіўшы кавалак пірага, яна хуценька выбегла на двор. Дагнала бабулю, і тая з удзячнасцю ўзяла пачастунак, потым засунула руку ў торбу і дастала адтуль вялікі румяны яблык.
   – Вазьмі, унучка, і пачастуй тату з мамай, – сказала яна. – Думаю, злыя людзі пачаставалі іх яблыкам разладу. А гэта – яблык ладу, асвечаны ў храме. Вазьмі яго зярнятка і пасадзі ў садзе. Вырасце яблынька, і плады яе дапамогуць людзям жыць у згодзе. Але зрываць іх трэба на Яблычны Спас і абавязкова асвяціць.
   Дзяўчынка так і зрабіла. Пакаштаваўшы мядовы яблык, бацька і маці на вачах падабрэлі. Нават забралі з дома для старых сваю маці, Вераччыну бабулю.
   Вясной Верачка ўспомніла пра схаванае зярнятка ад яблыка і пасадзіла яго ў зямлю на дачы. Усёй сям’ёй даглядалі маленькі парастак, а затым дрэўца. Разам з яблынькай расла і Верачка.
   І вось на яблыньцы з’явілася першая завязь. Калі прыйшоў Яблычны Спас, Верачка сарвала з галінкі румяны яблык, асвяціла яго ў храме і падарыла суседскай дзяўчынцы, наказаўшы:
   – Пасадзі з яго зярнятка і вырасці сваю яблыньку. А пладамі з яе частуй потым людзей, каб яны жылі ў згодзе.
(242 словы.)

 

Паводле С. Валодзькі

 

Похожие статьи:

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Яблык

Пераказы, дыктантыСаджанцы

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Яблык

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Яблык

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Смак яблыка