Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цыркавы нумар

   У адным невялікім горадзе з поспехам выступаў знакаміты цыркавы артыст з дрэсіраванымі коньмі. І кожны раз, калі канчаўся яго цыркавы нумар і коні пакідалі арэну, на ёй заставалася нібыта згубленая срэбная падкова.
   Знайсці падкову лічылася добрай прыкметай. Людзі вераць, што яна прыносіць шчасце. І вось гэты незвычайны падарунак пасля свайго выступлення артыст падносіў маленькай дзяўчынцы ці хлопчыку, што сядзелі ў трынаццатым крэсле трынаццатага рада. Зразумела, што ў касу цырка стаяла чарга тых, хто жадаў трапіць на гэта "шчаслівае" месца. Але білеты выдавалі толькі тым бацькам, у якіх дзеці святкавалі дні нараджэння ў трынаццатых чыслах.
   Аднойчы, калі адгрымелі бурныя апладысменты гледачоў, у зале ўсталявалася незвычайная цішыня. Усе глядзяць, як знакаміты артыст уручае срэбны падарунак маленькаму хлопчыку. І раптам той гаворыць артысту:
   – Дзякую вам, але мне не трэба гэта падкова, бо для мяне яна вялікая і вельмі цяжкая. Гэта падкова падыходзіць толькі для дарослых.
   Бацькі пачалі ўгаворваць хлопчыка:
   – Ах, як няветліва адмаўляцца ад падарунка! Бяры сабе падарунак навыраст. Спатрэбіцца потым.
   – Усё навыраст, – захныкаў малы хлопчык. – Забірайце падкову самі.
   Каб вы бачылі, як моцна засмуціўся артыст! І назаўтра ён развітаўся з цыркам і адправіўся ў далёкі шлях вандраваць па свеце. Ён пабываў у розных краінах, нават у тых, дзе людзі разводзілі для гаспадаркі маленькіх коней – поні.
   А потым артыст зноў прыехаў у гэты горад. Зноў напоўнены цырк, задаволеныя гледачы. Зноў артыст пасля заканчэння нумару падносіць срэбную падкову да трынаццатага месцы з трынаццатага рада. Толькі на гэты раз – маленькую і зусім лёгкую.
(240 слоў)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУ цырк было ўжо позна

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Білеты у цырк

Пераказы, дыктантыЦырк высокіх тэхналогій

Пераказы, дыктантыСрэбная падкова

Пераказы, дыктантыУ цырку