Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У цырк было ўжо позна

   Кастусь радасны імчаўся дадому з білетамі ў цырк. На святлафоры хлопчык спыніўся. Нейкі чалавек, праходзячы міма, штурхануў яго ў плечы.
   – Не бачыце, ці што? – сярдзіта прабурчаў Кастусь.
   Дзядзька спыніўся, павярнуўся назад. На вачах у яго былі цёмна-сінія акуляры, у руках ён трымаў жалезную кульбу.
   – Прабач, хлопчык, – ціха прамовіў ён і, памацаўшы кульбай вакол сябе, асцярожна зрабіў некалькі крокаў.
   Кастусь здагадаўся, што чалавек сляпы. Ён падбег да дзядзькі, узяў яго за руку.
   – Вам далёка ісці?
   – На вакзал.
   Не выпускаючы рукі сляпога, Кастусь вёў яго спачатку па тратуары, потым па скверы. На плошчы хлопчык спыніўся. Тут яму трэба было паварочваць і бегчы дадому, а дарога на вакзал ішла ў другі бок.
   – Я сёння ў цырк пайду, – сказаў Кастусь, – мяне мама чакае. Бывайце.
   – Бывай. Дзякуй табе.
   Кастусь пабег. Ужо ля самага дома ён азірнуўся і ўбачыў, што сляпы стаіць на тратуары і ніяк не асмельваецца перайсці плошчу. Кастусь падбег да чалавека і зноў узяў яго за руку. Сляпы пазнаў хлопчыка, моўчкі кіўнуў галавой і пакрочыў следам за ім.
   У цырк было ўжо позна.
(175 слоў)

(Паводле В. Хомчанкі)

 

Похожие статьи:

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Білеты у цырк

Пераказы, дыктантыЦырк высокіх тэхналогій

Пераказы, дыктантыУ цырку

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Экзамены

Пераказы, дыктантыСрэбная падкова