У вялікім горадзе з поспехам выступаў знакаміты цыркавы артыст. Ён пад музыку выконваў складаныя практыкаванні на кані. Пасля выступлення на арэне заставалася нібыта згубленая срэбная падкова.
Знайсці падкову заўсёды лічылася добрай прыкметай. І гэты незвычайны падарунак артыст падносіў самаму ўважліваму гледачу.
А як парадаваць дзяцей? Артыст падрыхтаваў хлопчыкам і дзяўчынкам цыркавое выступленне поні. Срэбная падкоўка поні даставалася таму маленькаму гледачу, які яе заўважыў.
(65 слоў)
Паводле І. Шахрая
Похожие статьи:
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Білеты у цырк
Пераказы, дыктанты → У цырку
Пераказы, дыктанты → Срэбная падкова
Пераказы, дыктанты → У цырк было ўжо позна
Пераказы, дыктанты → Цырк высокіх тэхналогій