Надзя заўсёды лічыла сябе чалавекам успрымальным да гукаў мовы. А калі пачала выконваць творы не толькі на італьянскай мове, якую ведала яшчэ з кансерваторыі, але і на французскай, нямецкай, гэта таксама падавалася асалодай. Спяваючы вакальную лірыку французскіх кампазітараў, яна адчувала сябе францужанкай. Адметнасць нямецкай мовы прымушала яе адчуць сябе нямецкай фрау. Фанетыка мовы нейкім дзіўным, таемным чынам звязана з агульным духам нацыянальнай культуры, з тэмай наогул, ракурсам успрымання жыцця. У чым гэта сувязь, Надзя не магла сказаць, але ў тым, што яна ёсць, не сумнявалася ні хвіліны.
(87 слоў)
Паводле Т. Мушынскай
Похожие статьи:
М → Мова мастацкай літаратуры
А → Аўтарская мова
Н → Няўласна-простая мова
В → Вершаваная мова
Л → Літаратурная мова