Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У парку

   Было гэта аднойчы цёплым летнім вечарам. У парку ціха-ціха, ні ветрыку. Дзед паказвае на тое кола, што на горцы ў парку. За кола паначапляны такія лавачкі-калыскі.
   Садзяцца людзі і падымаюцца ўгару, а потым уніз апускаюцца.
   Таццянка ведала, што маленькіх адных туды не пускаюць. А дзеда не адважылася прасіць. І вось ён сам падахвоціўся.
   Дзед купіў у касе два білеты. Узышлі прыступкамі на пляцоўку, аддалі білеты цётцы і пачакалі, пакуль пад’едзе чарговая лавачка. Дзядуля падняў Таццянку, пасадзіў і сам спрытна ўскочыў. Лавачка закалыхалася і неўзабаве спынілася. Кола рухалася ўперад. Таня з дзедам ехалі ўгору.
   І Таццянка ўбачыла цырк, дрэвы ў парку, музей Янкі Купалы, шэрую стужку вады і мост цераз яе. Гэта рака Свіслач.
   Усё неяк паменшала, нібы ў кіно. Праз мост імчаліся маленькія, нібы цацачныя, аўтобусы, таксі, тралейбусы. Па вадзе плылі невялічкія лодкі.
(133 словы)

Паводле У. Юрэвіча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУ Купалаўскім парку

Пераказы, дыктантыУ Купалаўскім парку

Пераказы, дыктантыУ зімовым парку

Пераказы, дыктантыЖамчужына Беларускага Паазер’я

Пераказы, дыктантыПарк Горкага