Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Парк Горкага

   Хто з мінчан і гасцей сталіцы не ведае гэтага ўтульнага месца! Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага – першае грамадскае месца адпачынку ў гісторыі нашай краіны.
   Парк быў закладзены ў 1800 годзе па ініцыятыве губернатара Захара Карнеева і называўся Губернатарскім садам. На адным з паркавых слупоў было высечана на латыні: «Пасля працы – адпачынак». У той час парк займаў плошчу амаль васямнаццаць гектараў. Уздоўж маляўнічых алей стаялі лаўкі, дзе добра было адпачываць пад задуменнае шапаценне дрэў.
   З Губернатарскім садам звязана зараджэнне спорту ў Беларусі. У канцы дзевятнаццатага стагоддзя тут з’явіліся стадыён з велатрэкам, пляцоўкі для тэніса, кракета.
   У 1936 годзе парк перайменавалі. Пасля вайны тут зрабілі разнастайныя зоны адпачынку для дзяцей і дарослых, атракцыёны, пабудавалі летні кінатэатр. На стадыёне праходзілі футбольныя матчы, а зімою ён ператвараўся ў лядовую пляцоўку.
   Пазней на ўзвышшы былі пабудаваны планетарый, абсерваторыя і метэаралагічная станцыя. На месцы спартыўнага павільёна ўзнік крыты каток. З’явіліся трэнажоры для аматараў ролікавых канькоў.
   У парку Горкага можна адпачыць ад мітусні вялікага горада, прайсціся па набярэжнай Свіслачы, згадаць разам з ракою мінулыя часы.
(170 слоў)

(Паводле У. Мароза)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУ зімовым парку

Пераказы, дыктантыЖамчужына Беларускага Паазер’я

Пераказы, дыктантыУ Купалаўскім парку

Пераказы, дыктантыУ Купалаўскім парку