Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У зімовым парку

   Алесь і Майка беглі па заснежанай алеі. Майка спрытна штурхала ствалы ялінак і, выслізнуўшы з-пад іх, імкнулася далей. А за ёй з шолахам асыпаўся з галін іскрыста-сіні снежны пыл. Асыпаўся проста на галаву, плечы, твар Алеся.
   Парк быў нерухомы, абыякавы да жыцця. А гэтыя двое, не зважаючы ні на што, молада, дзёрзка і нахабна парушалі зімовы сон, зрываючы саваны са змярцвелых дрэў.
   Алесь амаль дагнаў Майку, але яна кінулася ўбок, да белай альтанкі, узбегла па прыступках і, пацягнуўшы на сябе дзверы, знікла за імі. І Алесь адчуў нясмеласць перад гэтымі снежнымі сценамі і веліччу дрэў, міжвольна прыцішыў крокі.
   У альтанцы было цёмна. Бледнаватыя плямы ляжалі на сценах і на падлозе. Стоячы пасярод павільёна, Алесь азірнуўся. Майка, відаць, нікуды не адыходзіла, бо апынулася ля дзвярэй, гатовая выскачыць з альтанкі і зноў бегчы.
   І раптам узляцелі яркія, як ёлачныя цацкі, малінавыя, зялёныя, сінія, жоўтыя агні. Гэта пускалі ракеты, але здавалася, што самі зоры, звар’яцеўшы ад шчасця, пусціліся ў скокі над галінамі дрэў.
(163 словы)

(Паводле У. Караткевіча)

 

Похожие статьи:

Кастусь ЖукКастусь Жук - Снежань

Пераказы, дыктантыПарк Горкага

Пераказы, дыктантыЖамчужына Беларускага Паазер’я

Пераказы, дыктантыУ Купалаўскім парку

Пераказы, дыктантыУ Купалаўскім парку