У час вайны ляснік Гацута быў правадніком і разведчыкам у партызанскім атрадзе. Аднойчы, прабіраючыся па пушчы ў далёкую вёску, ён натрапіў на фашысцкую засаду. Ратуючыся ад ворагаў, Гацута кінуўся ў пушчу і знік сярод заснежанага гушчару.
Дзень быў на сыходзе, і цяжка было арыентавацца ў лясной гушчэчы. Паранены і знясілены, ён паваліўся на гурбу снегу. З трывогай адчуў, што снег пад ім асядае, што ён правальваецца пад зямлю, і страціў прытомнасць.
Ачуняў Гацута ў цемры. Ён ляжаў пад зямлёй, на сухой траве і лісці. Востры звярыны пах ударыў яму ў нос. Маланкай мільганула здагадка ў свядомасці: «Бярлога! Гэта ж я ў мядзведжае логава ўваліўся!» Пасля сну сілы вярнуліся. Ён асцярожна мацаў вакол сябе, шукаючы выхад. Рука намацала тоўстае карэнне старога дрэва. Ляснік сабраўся з сіламі, абапёрся нагой на вузлаваты корань і вылез з бярлогі. Пад вечар ён быў у сваім атрадзе.
(143 словы)
Паводле А. Вольскага.
У час гітлераўскай акупацыі мясцовы ляснік Гацута быў правадніком і разведчыкам у партызанскім атрадзе. Аднойчы ён натрапіў на фашысцкую засаду. Гацута кінуўся ў пушчу і знік сярод заснежанага гушчару.
Хутка цямнела, на кожным кроку ляснік правальваўся ў снежныя гурбы. Параненае плячо балела, кружылася галава. Ісці далей ляснік не мог і, знясілены, паваліўся на высокую гурбу снегу. Раптам з трывогай адчуў, як снег пачынае пад ім асядаць, як ён правальваецца кудысьці пад зямлю, і страціў прытомнасць.
Ачуняў Гацута ў цемры. Ён ляжаў на сухой траве і лісці. Востры звярыны пах ударыў у нос. У цемры нешта сапло і ўздыхала. « Дзе ж я апынуўся? » – падумаў Гацута. І раптам здагадка маланкай мільганула ў свядомасці: «Гэта ж я ў мядзведжае логава ўваліўся!» Пасля сну ранейшыя сілы вярнуліся. Гацута пачаў асцярожна мацаць вакол сябе рукамі. Рука намацала тоўстае карэнне старога дрэва. Ляснік сабраўся з сіламі, абапёрся нагой на вузлаваты корань і вылез з бярлогі.
Пад вечар ён ужо быў у сваім атрадзе.
(160 слоў)
Паводле А. Вольскага
Похожие статьи:
Янка Лучына → Янка Лучына - Стары ляснік
Пераказы → Нечаканая сустрэча
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Несцерка
Францішак Багушэвіч → Францішак Багушэвіч - Палясоўшчык
Пераказы → Гаспадар лесу