Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Віталь Вольскі - Несцерка

   П'еса "Несцерка" з'яўляецца народна-лубачнай сатырычнай камэдыяй. Віталь Вольскі паспрабаваў у ёй выкарыстаць формы старадаўняга народнага тэатра, беларускай інтэрмедыі, балаганных прадстаўленняў, сцэны са скамарохамі. Ён таксама ўмела выкарыстаў паданні, якія існавалі ў народзе — пра шамякаў суд, "вучоны" дыспут, рашэнне трох загадак на кемлівасць і іншых.
    Сюжэт камедыі "Несцерка" пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.
    Галоўны герой, селянін Несцерка, жадае дапамагчы хлопцу Юрасю ажаніцца з Насцяй. Дзеля гэтага яму даводзіцца пераадолець нямала перашкод: абхітрыць пана, перамагчы ў дыспуце шкаляра, ашукаць суддзю, а таксама прымусіць шкаляра адмовіцца ад шлюбу.
    На працягу ўсёй п'есы прасочваецца некалькі сюжэтных ліній: лінія Несцеркі, які ратуецца ад шляхцюкоў, якія абвінавачваюць яго ў наўмысным шкодніцтве, лінія кахання Юрася і Насці, лінія шкаляра Самахвальскага, які прэтэндуе на найхутчэйшае ўзыходжанне да кар'ерных вяршынь. І яшчэ сюжэтная лінія пошуку справядлівасці, звязаная з суддзёй, шляхцюкамі і панам Бараноўскім.
    Пазнаёмiўшыся з галоўным героем твора Несцеркам, мы адразу трапляем на кірмаш. Віталь Вольскі па-майстэрску апісаў гэты святочны дзень на Беларусі. Здаецца, што аўтар сам разам з Несцеркам, Насцяй, Юрасём і іншымі героямі прайшоўся па кірмашы.
    Паўсюль шум, мітусня, гоман. Людзей столькі, што здаецца, у хаце не засталося ніводнага чалавека. Наўкол стаяць палаткі рамеснікаў і гандляроў. Чаго тут толькі няма: бублікі, абаранкі, разнастайныя ласункі, усялякія ўпрыгожванні для дзяўчат і жанчын, каляровыя хусткі, тканіны, драўляны і гліняны посуд і шмат чаго іншага.
    Гандляры не стаяць моўчкі, панурыўшыся, а ўсе гучна запрашаюць набыць іх тавар. Ды не проста запрашаюць, а па-майстэрску рэкламуюць свае рэчы. Вось як прыгаворвае Мальвіна, маці Насці, прадаючы свае вырабы:
    — Міскі фарбаваныя, прыгожыя, маляваныя! Глядзі, якія кветкі, каб былі здаровы твае дзеткі! А крыжыкі, а рыскі? Дальбог, прыгожыя міскі!
    З гэтага закліку відаць, якая мудрая гэта жанчына, як умела яна валодае словам, хоць нідзе ніколі не вучылася.
    Не абыходзіцца на кірмашы і без сварак. Галоўнымі зачыншчыцамі іх з'яўляюцца ўсё тыя ж гандляркі. Кожная з іх хоча прадаць як мага болей, таму адна ў адной стараюцца пераняць пакупнікоў.
    Аўтар паказвае, як па-рознаму паводзяць сябе на кірмашы сяляне, шляхціцы, паны. Сяляне аглядаюць кірмаш спехам. У іх ніколі не хапае часу: дома заўсёды шмат працы. Паны і падпанкі праходзяць павольна, не спяшаючыся. Акрамя ўсяго, яны дэманструюць свае адзенне.
    Ёсць на кірмашы і жабракі, і лірнікі. Спагадлівыя людзі адорваюць іх, хто на што багаты.
    Кірмаш пачынаецца на досвітку, а к абеду крыкі, лямант, смех, вяселле патроху сціхаюць. Кірмаш разыходзіцца.

Похожие статьи:

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вожык-дзівачок

Георгій МарчукГеоргій Марчук - Як Несцерка французаў перахітрыў

БиографииВіталь Вольскі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Пагоня

БиографииАртур Вольскі