Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Артур Вольскі

Фатаграфія Артура Вольскага   Артур Вольскі (Артур Вітальевіч Зэйдэль-Вольскі) нарадзіўся 23 верасня 1924 года ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Маці яго была артысткай. Бацька, Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі – пагранічнік, а потым вядомы беларускі драматург, празаік, вучоны, аўтар праслаўленай камедыі "Несцерка", які паходзіў з інтэлігентнай пецярбургскай сям'і.
   Вучыўся Артур Вітальевіч у 25-ай мінскай узорнай чыгуначнай беларускай школе імя Чарвякова. Пасля сёмага класа паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, але вайна перапыніла навучанне. Ён эвакуіраваўся ва Уральск, дзе працаваў мастаком у тэатры імя Я. Коласа.
   У 1942 годзе быў прызваны з Уральска ў войска. Служыў на флоце на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. Быў боцманам, мінёрам, ваенным журналістам. Пасля дэмабілізацыі ў 1952 годзе Артур Вітальевіч працаваў у рэдакцыі газеты "Чырвоная змена" загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў "Бярозка" і "Вясёлка". Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). 3 1963 года – загадчык літаратурнай часткі, а потым дырэктар Беларускага тэатра юнага гледача. У 1978-1979 гг. – дырэктар Дома літаратара Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1981 па 1984 г. працаваў рэдактарам у выдавецтве "Юнацтва".
   Першы літаратурны двор надрукаваў у 1936 годзе. У 1958 годзе выйшаў першы паэтычны зборнік Артура Вольскага "Водбліскі далёкіх маякоў" і кніжка вершаў для дзяцей "Дзедаў госць". Ён выступаў і як перакладчык твораў рускіх, літоўскіх, латышскіх і ўкраінскіх паэтаў.
   Адзін з заснавальнікаў часопіса "Вясёлка" і стваральнік падручніка беларускай мовы "Беларусачка". Узнагароджаны ордэнамі "Знак пашаны", Айчыннай вайны 2-ой ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР. Памёр пісьменнік у 2002 годзе ў Мінску.

Похожие статьи:

Артур ВольскіАртур Вольскі - Пагоня

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Несцерка

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вожык-дзівачок

БиографииВіталь Вольскі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Коцік