Паводле летапісу і мясцовых паданняў, Тураў атрымаў сваю назву ад нейкага князя Тура, які нібыта заснаваў горад у дзевятым стагоддзі.
Гэта паселішча дрыгавічоў, як мяркуюць вучоныя, існавала задоўга да княжання Тура. Магчыма, яно мела тады якую-небудзь іншую назву. Пазней тут была насыпана штучная гара, а на ёй пабудаваны вялікі і добра ўмацаваны абарончымі прыстасаваннямі замак. Новы горад пачалі называць Туравам, па імені мясцовага князя.
Некаторыя даследчыкі выказвалі думку, што назва горада паходзіць ад назвы дзікага першабытнага быка – тура (ён існаваў у часы Кіеўскай Русі, а потым вымер. Здаецца, няма падстаў прымаць такое меркаванне. Па-першае, мы маем сведчанне летапісца, што ў горадзе княжыў Тур, ад яго мясцовыя жыхары пачалі называцца тураўцамі. Па-другое, назвы старадаўніх гарадоў часта паходзяць ад імёнаў іх заснавальнікаў.
(121 слова)
Паводле В. Вольскага.
Похожие статьи:
Пераказы → Дрыгавіцкая дзяржава
Пераказы → Тур
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Несцерка
Пераказы → Тураў
Биографии → Віталь Вольскі