Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Тур

   Калісьці ў Тураве жыў князь Яраслаў. Аднойчы на паляванні ён убачыў магутнага тура. Некалькі стрэл трапілі ў звера, і той кінуўся ўцякаць. Князь памчаўся наўздагон. Аж раптам раз’юшаны тур павярнуўся насустрач конніку. Працяты вострым рогам конь зваліўся на зямлю. Яшчэ імгненне – і князь загінуў бы. Выручыў яго загоншчык, які накінуў на галаву туру сваю світку і ўдарыў рагацінай.
   У часы полацкіх князёў Рагвалода і Усяслава Чарадзея туры часта сустракаліся на беларускай зямлі. Пра гэта сведчаць назвы рэк: Тураўлянка, Тур’я, Турэя. Падобныя назвы мелі і старажытныя паселішчы: Тураў, Турава, Турэц.
   З выгляду туры нагадвалі свойскіх быкоў. На іх тулаве расла чорная поўсць, уздоўж хрыбта ішла светлая стужка. На галаве былі вялізныя рогі.
   Турыныя аблавы былі вельмі небяспечныя. Параненыя быкі кідаліся на паляўнічых, люта бадалі іх. Затое шчасліўчык, які забіў ляснога волата, вельмі ганарыўся турыным рогам. Гэты паляўнічы трафей быў адзнакай адвагі і спрыту. З турынага рога майстравалі духавы музычны інструмент, з дапамогай якога падаваліся вайсковыя і паляўнічыя каманды.
   Шэсць стагоддзяў таму туры жылі ў Белавежскай пушчы. Сялянам паляваць на іх строга забаранялася, а магнаты не прывыклі сабе адмаўляць. Для звяроў настаў жахлівы час: з’явілася агнястрэльная зброя, свінцовыя кулі пасыпаліся смяротным дажджом. Апошнія туры жылі ў Польшчы ў сямнаццатым стагоддзі.
   Хочацца верыць, што калі-небудзь у Тураве паўстане помнік магутнаму лясному волату як напамін людзям, што мы павінны дбаць пра дзікую прыроду.
(220 слоў)

Паводле У. Ягоўдзіка

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыТураў

Пераказы, дыктантыТураў

Пераказы, дыктантыДрыгавіцкая дзяржава