З даўніх часоў яна была за вёскай. І ў зімовую сцюжу і ў летнюю спёку заўсёды бруілася там вада. А калі побач праклалі дарогу, то крынічкі не стала. Віднелася толькі пляма, з якой ледзь сачылася вада.
Усе бачылі, што крынічка памірае, але толькі адзін чалавек узяўся выратаваць яе. Сямён змайстраваў маленькі зруб, апусціў у зямлю, і крынічка ажыла. Захадзілі на дне пясчынкі. У крыштальнай вадзе пачало пабліскваць сонца. І зноў прахожы мог прагнаць смагу.
Сямёна даўно няма. А крынічка жыве і зараз. І называюць яе Сямёнавай.
(86 слоў)
Похожие статьи:
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Аб чым пяе крынічка
Пераказы, дыктанты → Голас крынічкі
Пераказы, дыктанты → На беразе лясной крынічкі
Пераказы, дыктанты → Крынічка
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Крынічка партызанская