Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сямейны герб

   Даўней людзі мелі сямейныя гербы. Гэты спадчынны сімвал беражліва перадавалі з пакалення ў пакаленне, ганарыліся ім. Па гербе, як па кнізе, чыталі гісторыю радаводу.
   А пачыналі гербавую традыцыю старажытныя воіны-рыцары: на турнірах і ў баявых паходах яны насілі на адзенні ці зброі апазнавальныя знакі-гербы. Пазней такія сімвалы займелі дваране, шляхта – людзі, якія мелі чыны, узнагароды, зямлю.
   І Луцэвічы, продкі Янкі Купалы, мелі сямейны герб. У цэнтры яго – блакітны шчыт, на ім – срэбная падкова і срэбны меч з залатой рукаяткай; над шчытом – шляхецкая карона і сагнутая ў калене залатая нага ў латах і са шпораю.
   Але чаму Луцэвічы выбралі сабе такі герб? Што азначаюць гербавыя сімвалы? Блакітны колер у шчыце азначае паветра, вольнасць, срэбра – белізну, золата – багацце, сілу, вернасць, чысціню, пастаянства.
   У старажытных кнігах маецца адна легенда. У ёй сцвярджаецца: кароль польскі Баляслаў ІІІ Крывавусты ўпершыню падараваў гэты герб у тысяча сто дваццаць сёмым годзе аднаму свайму ротмістру. Прозвішча камандзіра коннай роты не захавалася, але яго подзвіг жыве ў вяках.
   Нібыта той ротмістр-смяльчак два разы ратаваў караля. Аднойчы, рызыкуючы жыццём, ён замяніў параненага пад каралём каня сваім баявым канём. А другі раз, калі кароль і ротмістр трапілі ў палон і былі закаваны ў адну калодку-кайданы, воін не пашкадаваў сваёй нагі і вызваліў караля. Магчыма, па гэтай прычыне яна, залатая, і ўвенчвае карону ў гербе, а шчыт герба ўпрыгожваюць меч смелага воіна і падкова баявога каня.
   Вось якія гераічныя сімвалы выбралі Луцэвічы для свайго сямейнага герба.
   Але ў гербе Луцэвічаў ёсць яшчэ адзін сімвал: карона, шлем і шчыт, абрамлены прыгожымі стужкамі. Чым больш узіраешся ў іх, тым больш здаецца, што яны падобны да лісця папараці. Можа, далёкія прашчуры Купалы верылі ў дзівосную казку пра чароўныя кветкі папараці, якія з’яўляюцца зорнай ноччу на Івана Купалу. Можа, яны маліліся, каб у іхнім родзе калі-небудзь з’явіўся той шчаслівец, які ўрэшце адшукае таемную кветку папараці і ўславіць увесь іх род. І хаця старажытны род Луцэвічаў з часам драбнеў, бяднеў, але духоўна ён заставаўся багатым, быў верным свайму гербу.
(324 словы)

(Паводле У. Ліпскага)

 

Похожие статьи:

Янка КупалаТэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці

Янка КупалаТэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы

Янка КупалаПошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо". Сэнс назвы твора

Янка КупалаЯнка Купала - Пясняр беларускага народа

Янка КупалаДраматургічнае майстэрства Янкі Купалы