Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Суніцы

   Гэтага дня Вася чакаў даўно. Сёння хлопчык з бацькамі паедзе ў суніцы.
   Да лесу даехалі праз пятнаццаць мінут. Мясціна была надзвычай маляўнічая. Уздоўж невялікай рэчкі расцягнулася вёска. З аднаго боку зелянеў бярозавы гай, а з другога – рос рэдкі сасоннік.
   Пайшлі ў лес. Хутка трапілася сунічная палянка. Вася адразу пачаў збіраць чырвоныя, як жар, ягады ў свой паўлітровы слоік.
   Суніцы раслі палянкамі. Давялося пакружыць па лесе. Стаміўся хлопчык, прысеў на пянёк. Адпачыў і зноў за работу ўзяўся.
   Апоўдні выбраліся з лесу. Васілёк вельмі радаваўся. Ён, як дарослы, будзе ісці па горадзе з поўным слоікам духмяных суніц. Сам назбіраў!
   На лаўцы каля іх пад’езда сядзелі суседкі.
   – Малайчына, Васілёк, – пахваліла бабка Дар’я і ўздыхнула: – А я ўжо даўно не каштавала суніц.
   Вася ведаў, што бабка Дар’я жыве адна. Ён прыпыніўся, зірнуў на слоік з суніцамі і сказаў:
   – Бабуля, вазьміце, калі ласка, ягады.
   Жанчына разгубілася, а хлопчык падаў ёй слоік і хуценька шмыгнуў у пад’езд.
(152 словы)

(Паводле М. Слівы)

 

Похожие статьи:

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Сунічкі

Аляксей ЯкімовічАляксей Якімовіч - Падзяка

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Суніцы

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Суніцы

Пераказы, дыктантыСуніцы паспелі