Надзвычай ясная, спакойная раніца выдалася ў гэты дзень. Возера лагодна пакалыхвала свае хвалі. Каб пачуць іх шум, трэба было ўважліва прыслухоўвацца да гамонкі дробных хваль, што, як срэбра, пераліваліся на сонцы. Тым, хто сядзеў у гэты час над возерам, давялося ўбачыць цікавы малюнак. З пясчанага і неглыбокага дна возера выпаўзлі на бераг дзіўныя, зеленаватага колеру нейкія істоты, падобныя да вадзяных жукоў. Выпаўзшы з возера, жукі некаторы час нерухома сядзелі на цёплым пясочку. І раптам на вачах з імі адбывалася дзіўная змена: шкарлупіна раскідалася, спаўзала, і з жука выклёўвалася маладзенькая, далікатная стракозка з празрыстымі, нібы слюда, крыльцамі.
Момант прасядзеўшы, яна разгортвала крыльцы і жвава падымалася ў паветра. Так нараджалася новае стварэнне, радасна і весела пачыналася маладое жыццё. Праз пару хвілін цэлы рой рухавых стракозак закружыўся над возерам і яго берагамі і далёка над полем.
(134 словы)
Паводле Я. Коласа.
Похожие статьи:
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Страказа
Якуб Колас → Паэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства
Якуб Колас → Творчасць Якуба Коласа
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Страказа
Пераказы → Страказа