Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Срэбная падкова

   У адным невялікім горадзе з поспехам выступаў знакаміты цыркавы артыст з дрэсіраванымі коньмі. І кожны раз, калі заканчваўся яго цыркавы нумар і гарэзлівыя коні пакідалі арэну, на ёй заставалася нібыта згубленая срэбная падкова.
   Знайсці падкову лічылася добрай прыметай. Людзі вераць, што яна прыносіць шчасце і ўдачу. І вось гэты незвычайны падарунак артыст падносіў маленькай дзяўчынцы ці хлопчыку, што сядзелі ў трынаццатым крэсле трынаццатага рада. Зразумела, што ў касу цырка стаяла чарга тых, хто жадаў трапіць на «шчаслівае» месца. Але білеты выдавалі толькі тым бацькам, у якіх дзеці святкавалі дні нараджэння ў трынаццатых чыслах.
   Вось аднойчы адгрымелі бурныя апладысменты і ўсталявалася цішыня. Усе глядзяць, як артыст уручае срэбны падарунак маленькаму, шчупленькаму хлопчыку. І раптам той гаворыць:
   – Дзякую Вам, але мне не трэба падкова, бо для мяне яна вялікая і цяжкая. Гэта падкова для дарослых.
   Бацькі пачалі ўгаворваць хлопчыка:
   – Ах, як няветліва! Бяры падарунак навыраст. Спатрэбіцца потым.
   – Усё навыраст, – захныкаў малы. – Забірайце гэту падкову самі.
   Каб вы бачылі, як засмуціўся артыст! А назаўтра ён развітаўся з цыркам і адправіўся ў далёкі шлях вандраваць па белым свеце. Ён пабываў у розных краінах, нават там, дзе людзі разводзілі для гаспадаркі маленькіх коней – поні.
   А потым ізноў напоўнены цырк, задаволеныя і шчаслівыя гледачы. Зноў артыст падносіць срэбную падкову да трынаццатага месца з трынаццатага рада. Толькі на гэты раз – маленькую і зусім лёгкую.
(219 слоў)

Паводле І. Шахрая

 

Похожие статьи:

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Білеты у цырк

Пераказы, дыктантыУ цырк было ўжо позна

Пераказы, дыктантыУ цырку

Пераказы, дыктантыЦырк высокіх тэхналогій

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Экзамены