У гісторыі беларускага народа асабліва вялікую ролю адыграла кнігадрукаванне. Яго пачынальнікам з’яўляецца Францыск Скарына, слаўны сын старажытнага Полацка. У тысяча пяцьсот сямнаццатым годзе ў Празе ён выдаў кнігу Бібліі на зразумелай народу мове. У тысяча пяцьсот дваццаць другім годзе пабачыла свет першая друкаваная кніга ў Вільні. Да Францішка Скарыны ніхто не друкаваў кніжак на землях сучаснай Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы. Кніга кніг выдатнага палачаніна з’явілася амаль на паўстагоддзя раней за польскую Біблію і на сорак сем гадоў раней за «Апостал» Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца.
Францыск Скарына аздобіў свае кнігі высокамастацкімі гравюрамі. Па іх можна вывучаць тагачаснае беларускае жыццё, побыт, адзенне, тэхніку, будоўлю.
Тысяча дзевяцьсот дзевяносты год ЮНЭСКА абвясцілі годам Скарыны.
Яго пяцісотгоддзе адзначалася ў Беларусі, Літве і Латвіі, Злучаных Штатах Амерыкі, Расіі і Польшчы.
(107 слоў)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Эпоха Францыска Скарыны
Пераказы, дыктанты → Францыск Скарына
Пераказы, дыктанты → Мастацкая Скарыніяна
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Пераказы, дыктанты → Спадчына Скарыны