Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



ЮНЕСКА

   ЮНЕСКА – сусветная міжнародная арганізацыя па пытаннях адукацыі, навукі і культуры. Гэта ўстанова Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Яна створана ў тысяча дзевяцьсот сорак пятым годзе. У ЮНЕСКА ўваходзяць амаль дзвесце краін. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам гэтай аўтарытэтнай арганізацыі амаль шэсцьдзясят гадоў – з тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят чацвёртага года. Штаб-кватэра ЮНЕСКА знаходзіцца ў Парыжы. Яе праграмы скіраваны на падтрыманне сусветнай культуры, развіцця чалавека, яго правоў і свабод. У спадчыну нашай планеты занесена пяцьдзясят пяць помнікаў-шэдэўраў культуры са ста дванаццаці краін. Ад Беларусі ўключаны два нашы цуды – Белавежская пушча і Мірскі замак. ЮНЕСКА першай адгукнулася на чарнобыльскую трагедыю ў тысяча дзевяцьсот восемдзесят шостым годзе і пачала дапамагаць Беларусі пераадольваць наступствы аварыі. У Беларусі дзейнічае асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА, якая працуе па чатырнаццаці праектах і праграмах гэтай сусветнай арганізацыі.

(Паводле У. Ліпскага)