Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мастацкая Скарыніяна

   Пяцьсот гадоў таму ўраджэнец Полацка Францыск Скарына надрукаваў першы экзэмпляр Псалтыра. Гэтым самым ён паклаў пачатак айчыннаму кнігадрукаванню і зрабіў чытанне больш даступным і танным.
   Вядома, постаць Скарыны здаўна прыцягвала ўвагу творцаў розных жанраў. За апошнія сто гадоў створана вельмі многа значных аб’ектаў мастацтва, прысвечаных першадрукару. Ужо толькі па іх можна меркаваць пра Скарыну як пра аднаго з найбольш вядомых дзеячаў айчыннай культуры. На сёння аб’екты мастацтва захоўваюцца не толькі ў розных кутках нашай краіны, але і за мяжой.
   Дзякуючы праекту Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Мастацкая Скарыніяна» ўсе творы, прысвечаныя асобе і спадчыне беларускага першадрукара, цяпер можна пабачыць у вельмі даступнай форме. Сярод іх творы жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і іншыя.
   Каштоўнасць выдання павялічваецца таксама за кошт таго, што многія з пададзеных у выдавецкай серыі твораў мастацтва раней не былі вядомыя шырокай аўдыторыі.
(134 словы)

Паводле Л. Мінкевіч.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыФранцыск Скарына

Пераказы, дыктантыЭпоха Францыска Скарыны

Кастусь ЖукКастусь Жук - Францішку Скарыне

ІншаеФранцыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"

Пераказы, дыктантыСпадчына Скарыны