1. Існуюць розныя азначэнні і характарыстыкі роднай мовы.
Родная мова – тая мова, што першай засвоена ў дзяцінстве ў сямейным асяроддзі і што застаецца зразумелай на ўсё жыццё.
2. Родная мова – гэта мова, якой чалавек валодае максімальна глыбока і поўна. На ёй лягчэй, хутчэй і прасцей мысліць, больш зручна, чым на якой-небудзь іншай мове, выказваць думкі і пачуцці.
3. Роднай называюць і мову нацыі, засвоеную з дзяцінства. Гэта мова бацькоў, мова свайго народа. Пры двухмоўі і шматмоўі роднай з’яўляецца мова штодзённых зносін.
4. Зыходзячы з гэтых меркаванняў, паняццю роднай мовы можна даць наступнае азначэнне. Роднай называецца мова, на якой чалавек мысліць без дадатковага самакантролю, з дапамогай якой лёгка і натуральна выражае свае думкі, якая служыць падмуркам яго этнічнага самаўсведамлення.
Паводле А. Міхневіча
Похожие статьи:
В → Вершаваная мова
Н → Няўласна-простая мова
Л → Літаратурная мова
А → Аўтарская мова
М → Мова мастацкай літаратуры