Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ранішнія птушкі

   Першымі ў вёсцы прачынаюцца не пеўні, якія гарланяць з другой палавіны ночы, а птушкі.
   Яшчэ не ўзышло сонца, а на вішні, скачучы па галінках, усчынаючь гамонку вераб’і. Вішня старая, разгалістая, абымшэлая. Ягад на ёй даўно няма. Няма вераб’ям пажытку, і яны проста радуюцца дню і святлу.
   Потым прылятае варона, апранутая ў чорную світку. Яна, агледзеўшы падворак, садзіцца на вільчык хаты і доўга, аднастайна каркае, нібы сварачыся на неўгамонных вераб’ёў, абудзіўшых яе. Выказаўшы сваё незадавальненне крыклівым вераб’ям, варона знікае, а на змену ёй прыбываюць сарокі. Яны прымошчваюцца на штыкетніку, скачуць з калка на калок, трашчаць, мітусяцца і, расказаўшы пра ўсе навіны, пералятаюць на суседні двор, шукаючы новых слухачоў, яшчэ не чуўшых новыя плёткі.
   Так пачынаецца раніца ў вёсцы.
(119 слоў)

Паводле І. Навуменкі.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны

Пераказы, дыктантыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця