Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ранак

   Пагодлівы чэрвеньскі ранак абяцаў сонечны дзень. Уся вёска высыпала на вуліцу, у лес, да Лані. У паслухмяных руках умельца-чарадзея Васіля Гaйдyкeвiчa мілагучна спявала дудка-берасцянка. Дзяўчаты падхапілі знаёмы матыў, і звонкая песня паляцела над ціхай Ланню, над кашлатымі барамі, над сонечнымі пералескамі. І раптам – абарвалася…
   Недзе далёка-далёка, пад Клецкам, а мо і яшчэ далей, пад Нясвіжам, глуха ахнула зямля. На нейкі час нібыта знямела наваколле. У настоенае на баравым разнатраўі паветра паліўся едкі пах гару – пах вайны.
(77 слоў)

Паводле В. Праскурава

 

Похожие статьи:

ПераказыВосеньскі ранак

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Чаканне сонца

ПераказыПраўда-памяць

Сучасная літаратура БеларусіТэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай прозе

Іван ШамякінІван Шамякін - Алёша-разведчык