Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Восеньскі ранак

   Гэты ранак помніцца мне пахам смажанай бульбы. Ён ідзе з кухні. Там маці гатуе абед у поле. Сёння мы капаем бульбу.
   Акно маёй спальні выходзіць на ўсход. Я рана прачынаюся ад яркага сонца. Праз шкло б’е сліпучы паток святла. Напалову яшчэ летні, напалову ўжо восеньскі. У ім няма летняга цяпла.
   На вуліцы грыміць воз, коратка ржэ конь. Гэта прыехаў бацька. Зараз мы з ім паедзем на поле. Я буду баязліва вадзіць каня па баразне, а бацька падворваць бульбу. І абавязкова ён будзе спыняцца і глядзець, якая бульба. А трава будзе росная. І над намі будзе вісець бяздоннае блакітнае неба, ужо крыху пажоўклае...
   Ах, як многа я даў бы, каб зноў вярнуць тую восень, каб зноў перажыць час, калі дрэвы былі вялікія, а я – шчаслівы.
(126 слоў)

(Паводле С. Шаўцова)

 

Похожие статьи:

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

Алесь СалавейАлесь Салавей - Восень

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Чаканне сонца

ВВосеньскія песні

Ніна МацяшНіна Мацяш - Восень