Калі б рабіна цвіла адначасова з яблынямі ды вішнямі, многія людзі яе і не прыкмецілі б. Зацвітае рабіна позняй вясной. У сціплых жаўтаватых кветках, сабраных у гронкі, няма раскошы майскага саду. Затое восенню на фоне густой зеляніны аранжавыя ягады вабяць вока.
Ягады рабіны жорсткія і гаркаватыя. Але з першымі маразамі яны мяняюць свой смак. Ці ведаеце вы, што пасціла і мармелад такія смачныя дзякуючы рабіне?
Для птушак рабінавыя гронкі – сапраўднае свята. Асабліва цэняць іх дразды-рабіннікі. Гэтыя пералётныя птушкі застаюцца ў лесе да таго часу, пакуль на дрэвах пагойдваюцца мёрзлыя гронкі.
Падвесьце восенню пад дах пучкі рабінавых ягад. Хай іх падсалодзіць мароз. А ўзімку пакладзіце ягады ў кармушку. Да іх з удзячнасцю будуць прылятаць птушкі.
А яшчэ з ягад рабіны дзяўчынкі могуць зрабіць сабе чырвоныя пацеркі або ўпрыгожванні для навагодняй ёлкі.
(131 слова)
Паводле Х. Гурыновіча
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Прыгажуня рабіна
Яўген Крупенька → Яўген Крупенька - Рабінка
Пераказы, дыктанты → Рабінка
Алесь Пісьмянкоў → Алесь Пісьмянкоў - Рабіна над вірам
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Пасадзіце рабінку