Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прыгажуня рабіна

   У самым пачатку чэрвеня зацвіла прыгажуня рабіна. Колькі добрых слоў, шчырых і замілаваных, сказаў пра яе народ у песнях, вершах і былінах. Вякамі рабіна лячыла і карміла чалавека. Нездарма людзі вырошчваюць гэта дрэва каля свайго жытла. Першыя звесткі пра рабіну адносяцца да пачатку шаснаццатага стагоддзя. У той час плады рабіны шырока выкарыстоўвалі ў ежу. Яе дабаўлялі да цеста, з якога пяклі смачныя караваі, варылі варэнне і павідла. Яе таксама нарыхтоўвалі на зіму для свойскіх жывёл і птушак.
   Драўніна некаторых відаў рабіны па цвёрдасці не ўступае цукроваму клёну, міндальнаму дрэву, амерыканскаму ясеню, баярышніку. З яе выраблялі паркет, мэблю і іншыя рэчы. Асаблівым попытам у сялян карыстаўся посуд з рабіны, у якім магло доўга захоўвацца малако і масла.
   З насення рабіны выціскалі масла, якое прымянялі ў парфумернай і медыцынскай прамысловасці. Настой кары служыў сродкам для дублення скур, а з лістоў рабілі трывалую карычнева-чорную фарбу.
   Шырокае прымяненне мае рабіна і цяпер. Яе плады, багатыя на вітаміны, арганічныя кіслоты, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці, медыцыне, з'яўляюцца лепшым кормам для многіх птушак.
   Плады рабіны спажываюцца свежыя і ў выглядзе джэмаў, кісялёў і настояў
(179 слоў)

(Паводле Я. Галубовіча)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыРабінка

Пераказы, дыктантыРабіна

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Рабіна над вірам

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Пасадзіце рабінку

Яўген КрупенькаЯўген Крупенька - Рабінка