Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рабінка

   Вясною яна адна з першых распускаецца. Яшчэ многія дрэвы голыя стаяць, а рабінка ўжо тонкімі карункамі каля дома зелянее.
   А як прыгожа цвіце рабіна! Па зялёнай кроне белымі шапкамі раскіданы пышныя суквецці. Прыемны водар ад іх далёка чуецца.
   У канцы лета ў прыродзе ўсё пачынае блякнуць і губляць прыгажосць. І тут раптам успыхне рабіна, загарыцца чырвоным полымем. Многія будуць спыняцца і дзівіцца з яе прыгажосці.
   Восенню каля дрэўца ўвесь час будуць трымацца розныя птушкі. Яны будуць ласавацца сакавітымі ягадамі, дзякаваць звонкімі галасамі за смачны пачастунак.
(86 слоў)

(Паводле Р. Ігнаценкі)

 

Похожие статьи:

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Пасадзіце рабінку

Яўген КрупенькаЯўген Крупенька - Рабінка

Пераказы, дыктантыРабіна

Пераказы, дыктантыПрыгажуня рабіна

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Рабіна над вірам