Поўдзень быў сонечны і па-вераснёўскаму цёплы, без ветру. Пад вечар ад доўгіх ценяў пацягнула прахалодаю. «Няўжо на марозік?» – падумалася.
Ноччу адзін бок месяца свяціў надзвычай ярка. Здавалася, яму дапамагалі сваім зіхаценнем блізкія і далёкія зоркі.
Першы прымаразак хацелася ўбачыць раненька-рана. Да ўсходу сонца было яшчэ далёка, а нёманскае люстэрка пачало засцілацца шэраю павуцінай. Яна ўсё павялічвалася, гусцела, і неўзабаве рака схавалася ў тумане, што слаўся, як дым, за Нёман, на луг.
На ўсходзе зніклі зоркі і чырвань, нібы ад далёкага пажару, пафарбавала небасхіл. Маладая атава на занёманскіх мурожных сенажацях, яшчэ ўчора зелянюсенькіх, пакрылася шэранню. Яна даволі гучна шуршала пад нагамі, аж напалоханыя санлівыя кулікі то там, то сям з крыкам узляталі з-пад кустоў.
Праз момант промні чырвонага сонца зазіхацелі на пабеленай траве, надаючы ёй надзвычайную прыгажосць. «Можа, гэта першая рэпетыцыя зімовай казкі?» – падумаў я і азірнуўся навокал.
Крочу з вудай берагам Нёмана на сваё рыбнае ціхаводдзе. Халадок пашчыпвае пальцы рук.
Будзе цудоўны сонечны дзень.
(156 слоў)
Паводле Я. Крамко.
Похожие статьи:
Пераказы → Старанная праца
Пераказы → Гімн жыццю
Пераказы → Буслы прыляцелі
Пераказы → Світанак над Нёманам
Пераказы → У ліпавай алеі