Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У ліпавай алеі

   Ліпень. У векавой ліпавай алеі – зацішак і прахалода. Разложыстае дрэва спусціла нізка свае галіны. Светла-жоўтая квецень так упрыгожыла ліпы, што за ёю мала прыкметна лісце.
   Наваколле напоўніў цудоўны водар і нязмоўклы шматгалосы гоман. Найбольш чуваць пчол. Яны гудзяць, завіхаюцца, пералятаюць з кветкі на кветку, затым адна за адной павольна адлятаюць ад ліп. Сям-там падымецца з кветкі і перасядзе на другую мажны, флегматычны чмель. Яго басавітую струну пазнаеш адразу. Шустрыя восы з пісклявым галаском таксама тут, сярод квецені. Снуе над ліпамі процьма рознай машкары і мух. I ўсе яны, кожны на сваёй мове, але ў аднолькавым рытме, спяваюць песні, і ніхто з іх не перашкаджае займацца сваёй справай іншым, не зайздросціць, не імкнецца захапіць лепшыя кветкі.
   Як толькі звечарэла, я зноў прыйшоў у ліпавую алею. Якое было маё здзіўленне, што напеў амаль не зменшыўся! Алея гаманіла, як і днём.
   Нахінуў галіну – і вось дзіва: на многіх кветках і пад лісцямі прыстасаваліся начаваць пчолы, чмялі, мухі, і, адпачываючы пасля працоўнага дня, кожны напяваў сваю родную песню.
(168 слоў)

Паводле Я. Крамко.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБуслы прыляцелі

Пераказы, дыктантыСтаранная праца

Пераказы, дыктантыПершы прымаразак

Пераказы, дыктантыСвітанак над Нёманам

Пераказы, дыктантыГімн жыццю