Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Першая прыгажуня Рэчы Паспалітай

   Калі, блукаючы па залах музея, раптоўна апынешся ля партрэта прыгожай жанчыны, амаль заўсёды ўзнікае неадольнае жаданне даведацца пра яе лёс. Прыгажосць чалавечая, жаночая, ды яшчэ праведзеная майстрам праз прызму мастацтва, прыцягвае, як магніт. Так на працягу не аднаго стагоддзя мастацтвазнаўцы і гісторыкі вышуквалі сведчанні пра славутую леанардаўскую Мону Лізу і рафаэлеўскую Фарнарыну. Так калісьці з-за незвычайнай прывабнай выявы егіпецкай царыцы Неферціці ўвесь свет раптам зацікавіўся яе асабістым жыццём.
   Са славутай беларускай прыгажуняй XVІ стагоддзя Барбарай Радзівіл адбылося інакш. Спачатку мы даведаліся пра яе поўны драматызму лёс, вярнулі ў скарбонку народнай памяці ўжо амаль забытае яе імя і толькі пасля пачалі знаёміцца з яе партрэтамі, параўноўваючы складзены ўжо ў нашай душы вобраз "першай красуні Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага" з тымі, што данеслі да нас мастакі, якім пашчасціла на ўласныя вочы пабачыць Барбару.
(133 словы)

Паводле І. Масляніцынай

 

Похожие статьи:

Раіса БаравіковаРаіса Баравікова - Барбара Радзівіл

ПераказыПра Чорную Даму

ПераказыКіраўніца Нясвіжскага тэатра

ПераказыСямейная муза Францішкі Радзівіл

ПераказыМастацтва ў Нясвіжы