Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сямейная муза Францішкі Радзівіл

   Францішка Уршуля Радзівіл паходзіць з магнацкага роду. Дачка кракаўскага ваяводы Януша Вішнявецкага вынесла з бацькоўскага дому любоў да навукі, добрае веданне замежных моў. Літаратурныя здольнасці Францішка пераняла ад бацькі, які таксама складаў вершы з нагоды розных жыццёвых падзей.
   У дваццацігадовым узросце яна выйшла замуж за Міхала Радзівіла і пераехала ў Нясвіж. Маладая гаспадыня, адукаваная, кемлівая і дастаткова актыўная, пачала разам з мужам кіраваць культурным і таварыскім жыццём пры двары. Княгіня Францішка шмат часу прысвячала асветніцкай дзейнасці. Яна заказвала з-за мяжы навуковую і мастацкую літаратуру, старанна парадкавала кнігі радзівілаўскай бібліятэкі. Яе намаганнямі ў Нясвіжы быў створаны першы на беларускіх землях прыдворны тэатр, у якім ставіліся напісаныя княгіняй п’есы.
   У творчасці Уршулі Радзівіл дамінуе тэма кахання. Натхнёная пачуццём да мужа, яна стварала вобразы гераінь, якія ўмелі шчыра кахаць, захоўваць вернасць дадзенаму слову, годна трымацца ў любых жыццёвых абставінах. Яна пакінула пасля сябе цікавую і разнастайную паэтычную спадчыну, якая належыць сёння тром народам: беларусам, украінцам, палякам.
(153 словы)

Паводле Н. Русецкай

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКіраўніца Нясвіжскага тэатра

Пераказы, дыктантыПра Чорную Даму

Раіса БаравіковаРаіса Баравікова - Барбара Радзівіл