Спуск быў круты. Не ўсе старшакласнікі адважваліся з’язджаць, але Сашу вельмі хацелася паказаць сваю смеласць.
Ён глянуў уніз. Аж галава закружылася. Страшна! Саша набраў поўныя грудзі паветра, прыгнуўся і адпіхнуўся палкамі. Усё бліжэй небяспечнае месца. Не паспеў хлопчык падумаць пра раўнавагу, як узляцеў у паветра. Ногі па калені зарыліся ў снег, лыжы вырваліся на паверхню. На вачах у Сашы паказаліся слёзы, і ён больш нічога не бачыў. Але здавацца не збіраўся...
На трэці раз усё атрымалася. Саша шчасліва ўсміхнуўся і зірнуў назад. Дзве роўныя палоскі збягалі з гары да яго ног. Выглянула сонца. Усё навокал заззяла.
(97 слоў)
Паводле С. Міхальчука
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Лыжы
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Лыжы
Пераказы, дыктанты → На лыжах
Пераказы, дыктанты → Першы след