Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Паляванне драпежнай птушкі

   Я спыніўся каля калгаснага саду. Стаяў ціхі цёплы надвячорак. Пачуўся трывожны крык птушкі. Я зірнуў угару. Раз’юшаны каршун лавіў шпака.
   Я моцна свіснуў. Шпак закружыўся ў паветры, склаў крылы і каменем паляцеў на мяне. За ім імчаўся каршун. Шпак спыніўся каля маіх ног, а каршун са свістам праляцеў над галавой.
   Калі драпежнік быў ужо высока, шпак атросся ад пылу, спакойна паглядзеў на мяне і паляцеў на ліпу. Там школьнікі яшчэ вясной прымацавалі шпакоўню.
(75слоў)

Паводле У. Ляўданскага

 

Похожие статьи:

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Шпак спявае

Янка ЖурбаЯнка Журба - Шпак

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак

Пераказы, дыктантыШпак

Кастусь ЖукКастусь Жук - Шпак купіў магнітафон