Дзякуючы свайму таленту і працы малады мастак стаў вядомым. Тэмпераментныя, па-майстэрску напісаныя карціны мастака ўпрыгожылі многія музеі. Некалькі работ ён падарыў музею таго горада, дзе нарадзіўся і дзе прайшла маладосць.
Асабліва захапляе наведвальнікаў карціна «Недасяжная». На фоне рамонкаў намалявана дзяўчына незвычайнага хараства. Яе погляд, думкі і летуценні скіраваны ў будучыню, якая і вабіць, і цягне да сябе, і разам з тым трывожыць, палохае.
Ля гэтай карціны заўсёды тоўпяцца людзі. Сярод іх можна ўбачыць немаладую жанчыну, рысы твару якой нечым нагадваюць дзяўчыну-летуценніцу. Жанчына, у якую калісьці быў закаханы мастак, глядзіць на сябе і круціць галавою, быццам хоча прагнаць успаміны пра тое, што было даўно і чаго не вернеш.
(Паводле Б. Сачанкі)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Красавік – мастак
Пераказы, дыктанты → Будзь чараўніком
Пераказы, дыктанты → Малюнак
Пераказы, дыктанты → Язэп Драздовіч
Пераказы, дыктанты → Мастацтва служэння дабру