Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



На пачатку творчасці

   Ёсць у Беларусі куток, які ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Гэта вёска Вязынка, дзе нарадзіўся Янка Купала. Сапраўднае імя паэта – Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Свой псеўданім ён узяў таму, што нарадзіўся 7 ліпеня, якраз у купальскую ноч.
   У бацькі не было сваёй зямлі, даводзілася арандаваць яе. З гэтай прычыны сям’я часта мяняла месца пражывання. А гэта перашкаджала Ясю вучыцца. Спачатку ён спасцігаў навуку ў вандроўных настаўнікаў, потым у Сеніцкай школе пад Мінскам. Пазней за адну зіму скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча.
   Пасля смерці бацькі Ясь застаўся за гаспадара. Каб зарабіць на хлеб, быў вандроўным настаўнікам, пісарам, чорнарабочым на заводзе. Трапіўшы ў Вільню, працаваў у газеце «Наша ніва». Потым тры гады жыў і вучыўся ў Пецярбургу, дзе напісаў шмат цудоўных твораў.
   Першы паэтычны зборнік Янкі Купалы называўся «Жалейка». Ён выйшаў у Пецярбургу ў 1908 годзе, але быў канфіскаваны царскімі ўладамі за тое, што паэт на ўвесь свет заявіў пра сваю родную Беларусь, пра людзей, што жывуць на гэтай зямлі.
(160 слоў)

Паводле М. Чарняўскага

 

Похожие статьи:

Янка КупалаДраматургічнае майстэрства Янкі Купалы

Янка КупалаПошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо". Сэнс назвы твора

Янка КупалаТэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы

Янка КупалаТэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці

Янка КупалаЯнка Купала - Пясняр беларускага народа