Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Надыход восені

   Пачынаецца восень. Яшчэ горача свеціць сонца, дрыжыць сіняватая смуга над пыльнай дарогай, у кустах крушыны свішчуць вясёлыя дразды. Буяе на лугавінах зялёная атава, у палісаднічках хаваюцца сваёй някідкай прыгажосцю жоўтыя вяргіні і астры.
   Высока ў сінім бязвоблачным небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло. Зямля, улагоджаная і сагрэтая яго ласкай, адказвае хмельным буяннем жыцця. Цёпламу восеньскаму дню радуецца кожная жывая істота.
   Над Прыпяццю сінее лес. Адтуль нясе густым водарам, сатканым з пахаў хвоі, прэлай зямлі, грыбоў і багуну.
   Восень – гэта ростані на вечных дарогах старога і новага жыцця. Хіба ўвосень не расцвітае яблынька, зведзеная ў зман здрадлівай ласка бабінага лета? Нашы далёкія продкі кожны го жыцця пачыналі з восені...
(110 слоў)

Паводле I. Навуменкі

 

Похожие статьи:

БиографииІван Навуменка

Іван НавуменкаІван Навуменка - Вайна каля Цітавай копанкі

Іван НавуменкаІван Навуменка - Вераніка

Іван НавуменкаІван Навуменка - Хлопцы самай вялікай вайны...

Іван НавуменкаІван Навуменка - Новая хата