Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Музей

   Магутны прыгожы лось, раскінуўшы вялізныя рогі, выйшаў на прагулку. Задраўшы галаву, трубіць свету пра нешта сваё, адвечнае, алень. Прытаілася, цікуючы здабычу, хітрая ліса. Насцярожана склаў вушы, прыслухоўваецца, адкуль чакаць небяспеку, заяц-русак. А белячок у гэты час скача між дрэў, забаўляецца. Бяжыць па сваіх справах, натапырыўшы іголкі, вожык. А вось дзіцяня казулі даверліва прыціснулася да цёплага боку маці.
   Усе гэтыя карцінкі з жыцця роднай прыроды можна ўбачыць толькі ў лесе. Пры ўмове, вядома, калі вельмі пашанцуе і чалавек да таго ж акажацца надзвычай дапытлівым, улюбёным у свой край. Але жыхарам Астравецкага раёна пашанцавала: усё астравецкае звяр’ё, усе насельнікі нашых лясоў сабраны ў адным месцы – у прыватным музеі фаўны, створаным у Трокеніках Мечыславам Змітровічам. Тут не пакідае адчуванне, што нейкі чараўнік аднойчы сказаў: «Замры!» І ўсё застыла.
(126 слоў)

Паводле Н. Рыбік.

Похожие статьи:

ПераказыМузей Якуба Коласа

ПераказыПраўда-памяць

ПераказыЛітаратурны музей Максіма Багдановіча

ПераказыМузей векапомнай славы

ПераказыТаямнічасць