Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Таямнічасць

   Дом-музей «Завоссе» пад Навагрудкам – душэўнае месца. Тут нарадзіўся Адам Міцкевіч. Дарагі для яго дом яшчэ захоўвае энергетыку гаспадара. Сядзіба была рэканструявана, і створаны музей. Гэта сапраўдны шляхецкі двор другой паловы васямнаццатага стагоддзя. Мы бачым акуратную хатку, кароўнік, адрыну, склеп, лазню і маленькае возера з прэснай вадой. Побач знаходзіцца гара Жарнова, якую паэт згадваў у сваіх творах.
   На ўваходзе размясціліся сенцы, потым сталовая, гасцёўня, спальня, аптэчка, камора для запасаў. Усё па правілах. Свіран у два паверхі, гаспадарчыя прылады на месцы. На падлозе, як і ў часы жыцця Міцкевіча, ляжыць шкура мядзведзя. Побач з ёй стаяць ложак, стол, дарожны куфар.
   Наогул, самае складанае ў музейнай справе – стварыць максімальны эфект прысутнасці. Пры рэстаўрацыі часта нешта губляецца. Нават лёгкі беспарадак намнога лепш, чым аформленыя сучаснай шпаклёўкай сцены і шклопакеты, што кідаюцца ў вочы.
(130 слоў)

Паводле М. Войціка.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМузей

Пераказы, дыктантыЛітаратурны музей Максіма Багдановіча

Пераказы, дыктантыПраўда-памяць

Пераказы, дыктантыМузей векапомнай славы

Пераказы, дыктантыМузей Якуба Коласа