Гэты домік стаіць у засені ліп, клёнаў, дубоў і кашлатых соснаў на тэрыторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тут пасля Вялікай Айчыннай вайны жыў і працаваў народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас. Домік цесна абступілі дрэвы, пасаджаныя рукамі песняра. Каля ганка растуць кветкі, задуменныя яліны ўзнімаюць у неба сіняватыя кроны. На лаўцы, якая стаіць пад велізарным вязам, часта сядзеў, адпачываў гаспадар сядзібы.
Пры жыцці паэта ў доміку заўсёды было шмат людзей. Прыходзілі пісьменнікі, настаўнікі, сябры.
Цяпер у доме музей. Яго экспазіцыя знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам народнага песняра Беларусі. Тут выстаўлены дакументы, фатаграфіі, карціны мастакоў, творы самога пісьменніка, яго асабістыя рэчы. За апошнія гады музей папоўніўся творамі паэта ў перакладзе на іншыя мовы.
Супрацоўнікі музея выступаюць з лекцыямі перад студэнтамі і вучнямі. Яны актыўна прапагандуюць творчую спадчыну песняра.
(130 слоў)
Паводле М. Жыгоцкага.
Похожие статьи:
Пераказы → Праўда-памяць
Пераказы → Музей
Пераказы → Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Пераказы → Музей векапомнай славы
Пераказы → Таямнічасць