Нас, малодшых, Янка Купала вабіў сваім прыхільным стаўленнем да ўсяго маладога, новага.
«Бачыце, жыццё яно такое, – неяк адзначыў ён. – Кожная эпоха прыносіць сваё новае ва ўсіх галінах. Кожнае старое варожа ставіцца да яго». Трохі памаўчаўшы, Іван Дамінікавіч дадаў: «Скажу шчыра, што мне самому часам не ўсё новае падабаецца ў мастацтве. Але ж я добра разумею, што без шуканняў не можа быць поступу наперад. Таму я і вітаю гэта новае, маладое. Многа з яго адамрэ, але многа і застанецца». Янка Купала паглядзеў на мяне і доказна працягнуў: «Вось як у лесе: падымаецца маладняк – не прадзярэшся праз яго. А пачакай, пройдзе гадоў дзесяць – застануцца гонкія, прыгожыя сасонкі, а рэшта – пазасыхала, спынілася... Змаганне, хлопцы!»
(Паводле У. Дубоўкі)
Похожие статьи:
М → Маладняк
Янка Купала → Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці
Янка Купала → Тэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы
Янка Купала → Драматургічнае майстэрства Янкі Купалы
Янка Купала → Янка Купала - Пясняр беларускага народа