Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ліпа

   Вядомы дрэвы-гіганты з пышнай, густой цёмна-зялёнай кронай, вышынёй да трыццаці метраў, з дыяметрам ствала два з паловай метры. Прыгожыя, велічныя ліпы-меданосы, асабліва ў час цвіцення, не маглі пакінуць абыякавымі нашых продкаў. Нездарма другі месяц лета беларусы называюць ліпенем.
   Спрадвеку з ліпы рабілі чаўны, калыскі, карабы, лубкі, посуд на мёд. З ліпавай кары плялі лапці. Маладыя парасткі ліпы нават ужываліся ў ежу. Выкарыстоўваліся ліпавы мёд, гарбата з ліпавага цвету і ў лекавай, і ў магічнай практыцы. На Міншчыне верылі, што калі хворы пралезе праз дупло ў ліпе і пакіне ля яе вопратку, то пазбавіцца ад «зляку». Ліпа лічылася і ахоўным сродкам: яе галінкамі апляталі рогі кароў, каб чараўнікі не маглі адабраць малака.
   Нашы продкі ставіліся да ліпы як да свяшчэннага дрэва. Пад ліпамі старэйшыя роду чынілі суд, пад імі маліліся.
(130 слоў)

Паводле І. Швед.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЛіпа цвіце

Янка ГалубовічЯнка Галубовіч - Красуюць ліпы

Пераказы, дыктантыГруша

Пераказы, дыктантыЯвар

Пераказы, дыктантыПад шатамі старых ліп