Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пад шатамі старых ліп

   Я не стамляюся здзіўляцца прыгажосці старых ліп. Калі яны апранаюцца ў залацістую квецень, мядовы пах, здаецца, можна пачуць за кіламетр.
   У дзяцінстве мне хацелася ўзлезці на самую высокую ліпу і паглядзець на свой горад з вышыні птушынага палёту. Ліпы я бачыў амаль штодзень. Побач з імі знаходзіліся кінатэатр і дзіцячая бібліятэка, якія размяшчаліся ў засені дрэў-волатаў. Ад бацькі я даведаўся, што побач з ліпамі калісьці стаяла царква. Пазней, калі я пабачыў фотаздымкі таго просценькага драўлянага храма, пачаў успамінаць яго. Мне бачылася невялікая бажніца, якая хавалася за старымі ліпамі, нібы шукаючы ў іх абароны. Чамусьці гэты малюнак узнікае абавязкова ў ранішняй смузе.
   Першыя сонечныя промні прабіваюцца праз вершаліны дрэў. Над ракой вісіць густы ранішні туман. Надзвычай цёплы, ён хавае яшчэ нешта знаёмае. Можа, маленькага хлопчыка з вудай у руках, які, узіраючыся ў ліпы-веліканы, думае пра нешта сваё.
(140 слоў)

Паводле А. Аркуша.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЛіпа

Пераказы, дыктантыЛіпа цвіце

Янка ГалубовічЯнка Галубовіч - Красуюць ліпы